Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!
Беларускі народны каляндар /

Люты

Прыйдзе люты – спытае, як ты абуты.
Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.
Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.
У лютым востры мароз, кароткая зіма.

 

На парозе другі месяц года. "Пытаецца люты, ці добра ногі абуты", – гаварыла прыказка. І сапраўды, зіма ў гэту пару звычайна была ў самай сіле. У старажытнарымскім календары называўся februarius і быў апошнім, дванаццатым месяцам. Такая назва засталася ў многіх мовах: англійскай – February, нямецкай – Februar, французскай – fevrier, рускай – февраль. У старабеларускай мове люты яшчэ меў найменне сьнежын. Ва ўкраінскай мове лютий, польскай – luty; іншыя найменні яго ў чэхаў – unor, літоўцаў – vasaris. У старажытнарымскі каляндар фебруарыус быў уведзены царом Нумаю Пампіліем і называўся так таму, што прыпадаў на час правядзення народных абрадаў ачышчэння (фебруары), якія сімвалізавалі абуджэнне прыроды пасля зімы. Яны выконваліся і на свята Луперкаліяў (15 лютага), устаноўленае заснавальнікамі Рыма братамі Ромулам і Рэмам у гонар бога сялян Луперкуса, апекуна палёў, лясоў і пашаў, заступніка жывёлы ад ваўкоў. Святы прызначаліся і той ваўчыцы, што, згодна з легендаў, у дні Люперкаліяў карміла малаком Ромула і Рэма, калі дзяцей выкінула на бераг ракі Тыбр.
Па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор`я. Калі ў гэтым месяцы быў моцны мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Як і студзень, люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: раз люты марозны і сухі, то жнівень гарачы. Па тым, наколькі высока нападае ў лютым снег, меркавалі пра вышыню травы ўлетку. Народны вопыт дазволіў вывесці калісьці і такое назіранне: які дзень першага лютага (паводле старога стылю), такімі выдадуцца і апошнія дні месяца.


15/2. Грамніцы, альбо Стрэчанне. Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэння веснавых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінны страціць сваю ўладу змрочныя боствы зімы: "На Грамніцы – паўзіміцы" або "Як прыйдуць Грамніцы – скідай рукавіцы". У засеках памяншаўся запас збожжа, і гэты святочны дзень таксама выступаў у гаспадарцы са сваёй меркаю: "Грамніца – хлебу палавіца". Другую назву – Стрэчанне, якая паходзіла ад царкоўнага "Сретенье", – народ тлумачыў як сустрэчу зімы з вясною:

А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,
Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лета зіму піхнула, піхнула.
І ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы, плачучы,
Лета пайшло скачучы, скачучы.

Не дзіўна, што гэта пераломнае свята звязана з шэрагам метэаралагічных прыкмет. Найбольш пашыраная з іх выкарыстана ў паэтычнай мініяцюры: "Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап`ецца вадзіццы, то на Юр`е – вол пад`есць травіцы". Калі ж на Грамніцы здараўся вялікі мароз – снег павінен быў праляжаць нядоўга, а вясна і лета не абяцалі нічога добрага. Грамнічная мяцеліца прадказвала, што вясна затрымаецца даўжэй, чым звычайна, у выніку чаго вычарпаюцца запасы корму для жывёлы. Рэзкае пацяпленне надвор`я не давала селяніну разлічваць на прыбытак у полі і на агародзе: "Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе хвіга". Пры адсутнасці адлігі можна было спадзявацца на пагоднае, сухое лета. На Беларусі гэта свята знамянальна такім абрадам, як асвячэнне свечак у царкве. Грамнічныя свечы (або проста "грамніцы") асабліва шанаваліся ў народзе. Іх запальвалі з вераю ў дапамогу ў час навальніцы, каб маланка не спаліла хату; давалі паміраючаму чалавеку, каб полымя асвятляла яму шлях на той свет, ачышчала душу ад грахоў. Жыло ў народзе перакананне, што грамнічных свечак баіцца "нячыстая сіла", таму і вешалі іх ля ўваходу ў хлеў ці на стайню, каб, маўляў, ведзьмы не адабралі ў кароў малако і не заездзілі да смерці коней.


таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта

2006--2014 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ