Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Рэцэпты народнай медыцыны

Мы сабралі звыш 1000 рэцэптаў народнай медыцыны і з задавальненнем пазнаёмім Вас з імі. Будзьце заўсёды здаровыя!

 

 

Ад высокага ціску

Пры высокім крывяным ціску трэба падкласці пад патыліцу асінавы пацурбалак (невялікі кавалак дрэва), праз 20 хвілін ціск пачне зніжацца (асіна павінна быць не сухая, а сырая. Дрэва, ад якога будзе адпілены кавалак, павінна быць здаровым і расці ў сярэдзіне лесу.

 

Ад прышчэй і вуграў

Каб пазбавіцца ад прышчэй і вуграў, трэба піць па 150 г. 3--4 тыдні нашча з раніцы за 30 хвілін да яды "настой з горкіх травак" (палын, крушына, кара дуба, піжма). Настой: змяшаць па вялікай лыжцы ўсіх траў, потым адну малую лыжку гэтай сумесі заліць паловай літра кіпеню (вару), закрыць, загарнуць у анучку і пакінуць на ноч. Настой нічым не запіваць і не заядаць.

 

Ад дрэннага настрою (ад дэпрэсіі)

Нашы продкі верылі, што калі прыкладна 1 гадзіну спяваць песні (на ўвесь голас), то ўсе дрэнныя думкі і дрэнны настрой абавязкова пройдуць. Спяваць лепш на прыродзе (у лесе, у полі).

 

Замест віагры!

Калі (мужчына) хлопец будзе ўвесь год ужываць у ежу свежую пятрушку, сельдэрэй, зялёную цыбулю, то нават у пачэсным узросце ён не будзе мець ніякіх праблем. Не менш 300 г. пятрушкі ўдзень -- і Вам ніколі не спатрэбіцца віагра!

 

Свежы выгляд

Пазбегнуць ранніх маршчын, ацёкаў на твары, пазбавіцца стомленага выгляду дапаможа кантраснае ўмыванне (спачатку халоднай, потым гарачай і зноў халоднай вадой -- і так 3--4 разы; потым намачыць гарачай вадой ручнік, пакласці на 1--2 хвіліны на твар, прыціснуць рукамі, пасля зноў апаласнуць твар вельмі халоднай вадой). Вада мае памяць і вельмі рэагуе на нашы эмоцыі. Калі п`яце ваду альбо ўмываецеся, прасіце ў вады здароўя і добрага выгляду, не забывайцеся падзякаваць ёй.

2006--2014 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ