Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Навіны

Мерапрыемства

27.05.2014

24 мая 2014 г. гурт "Багач" прыняў удзел у патрыятычна-асветніцкай акцыі "Вязынка" (да 75-годдзя філалагічнага факультэта БДУ) з песнямі "Ой, чэрочка-пташэчка...", "Дзеўкі", "Ой, пайду я лугам-лугам...", "Хлопец пашаньку пахае…".




Падзяка

23.04.2014

Выказваем шчырую падзяку супрацоўніцы філалагічнага факультэта Перабаскінай Валянціне Мікалаеўне за папаўненне фондаў кабінета-музея.




Выстава

17.04.2014

14 красавіка 2014 года ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі прайшло адкрыццё выставы "Духоўная кніга", на якой была прадстаўлена праваслаўная і каталіцкая літаратура на рускай і беларускай мовах, у тым ліку выданні Бібліі розных часоў - ад Бібліі Ф. Скарыны (факсімільнае выданне) да выданняў XXI ст. На адкрыцці выступілі: аўтар ідэі і арганізатар выставы д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова; член Беларускай біблейская камісіі, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур І.А. Чарота; намеснікі дэкана, к.ф.н., дацэнты М.М. Хмяльніцкі і П.І. Навойчык; д.ф.н., дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая; к.ф.н., дацэнты У.А. Навумовіч і А.Л. Верабей. Адкрыццё праходзіла з удзелам студэнтаў І курса спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія". Выстава была асвечана ў СМІ: www.ont.by, www.belta.by, www.belapan.by, minsknews.by, www.zviazda.by, канал "Культура" (праграма "Навіны") і "Першы нацыянальны канал" (праграма "Літаратурны калейдаскоп") Беларускага радыё.

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Мерапрыемства

1.04.2014

1 красавіка 2014 года фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" вітаў традыцыйнымі беларускімі песнямі пераможцаў літаратурнага конкурса "Славянскі калейдаскоп", прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка). Калектыў і мастацкі кіраўнік д.ф.н. Казакова І.В. былі адзначаны Падзякамі за плённае супрацоўніцтва і творчыя дасягненні ў справе выхавання студэнцкай моладзі.




Мерапрыемства

05.03.2014

4 сакавіка 2014 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё творчай выставы "Прыгажосць сваімі рукамі". Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены вырабы членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Мікаэлян Таццяны Вітальеўны (валянне з воўны, упрыгожванні з натуральных камянёў, скуры), Платуновай Святланы Мікалаеўны (пано "Наша Беларусь", "Зара-Зарніца" і "Фантазія", сумачкі, сурвэткі, абрусы, упрыгожванні -- ласкутная тэхніка), Манахавай Людмілы Міхайлаўны (абрусы, сумачкі, шапачкі, міценкі -- вязанне кручком, сурвэткі, брошкі -- фрывалітэ); майстроў народнай творчасці Мікалуцкай Алы Паўлаўны (сурвэткі, шалікі, каўнерыкі, хустачкі, кветкі -- выпальванне па тканіне), Журун Тамары Паўлаўны (капелюшы, вяночкі -- саломапляценне); члена грамадскага аб'яднання "Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын" Цярэнцьевай Юліі Мікалаеўны (пано "Восеньскія летуценні", "Роздум", упрыгожванні з бісера, натуральных камянёў, каўняры і гальштукі ў тэхніцы фрывалітэ); а таксама майстроў Буцэнка Ніны Цімафееўны (вышыўка крыжыкам, гладдзю), Апанасенка Марыі Алегаўны (пласкасная фларыстыка, фрывалітэ, арыгамі, графічныя выявы з нітак), Трахімец Алены Сяргееўны (дэкаратыўная бутэлька), Кавальчук Алены Сцяпанаўны (вышыўка крыжыкам), Лахоўскай Анжалікі Анатольеўны (цацка -- валянне з воўны), Цыбанавай Інэсы Ягораўны (шалік, цацкі, брошкі -- валянне з воўны), выкладчыкаў і супрацоўнікаў філалагічнага факультэта Бельскай Таццяны Віктараўны (дэкаратыўная бутэлька), Перабаскінай Валянціны Мікалаеўны (дэкаратыўныя бутэлькі -- дэкупаж), Біруля Кацярыны (вышыўка крыжыкам), супрацоўніка бібліятэкі БАТУ Каранкевіч Надзеі (вышыўка крыжыкам), выпускнікоў гістарычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін Казаковай Валерыі (вышыўка крыжыкам), Майі Вадзьйя (валянне з воўны). У рамках выставы таксама прайшло мерапрыемства "Сяброўскі карагод", у якім прынялі ўдзел фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (з песнямі "Ой, чэрочка-пташэчка", "Юр'я", "Дзеўкі" і інш.), стажоры з Харбіна (з песнямі пра мару і каханне), а таксама студэнт 3-га курса аддзялення "ўсходняя філалогія" Аляксандр Фамін (верш пра вясну на кітайскай мове), суіскальнік 2-га года навучання Чжан Хуншань (верш М. Багдановіча "Перад паводкай").

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Мерапрыемства

21.02.2014

21 лютага 2014 года фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" вітаў традыцыйнымі беларускімі песнямі ўдзельнікаў мерапрыемства Тыдзень беларускай мовы.

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Мерапрыемства

19.12.2013

17 снежня 2013 года на філалагічным факультэце ўрачыста прайшло традыцыйнае мерапрыемства "Мы Калядам заўжды рады!". Фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (у склад якога цяпер уваходзяць і беларускія, і кітайскія студэнты і аспіранты) віншаваў дэканат, выкладчыкаў і студэнтаў з надыходам Каляд і Новага года. Мерапрыемства атрымала шырокі рэзананс у СМІ Беларусі.

Палюбіла БДУ // Так, што проста не магу. // Самы лепшы -- наш філфак! // Хай заўсёды будзе так.

Мы Калядам заўжды рады! // Эй, Калядачкі, да нас! // На філфаку наша свята // Будзе проста супер-клас.

Дзеўкі спрэчкі завялі: // Чый дэкан найлепшы? // Але што тут гаварыць? // Іван Сямёныч -- першы!

На філфаку дзевак шмат. // І ўсе закаханыя. // Толькі хлопцаў мала тут. // І ўсе збалаваныя!

Ёсць кітайцы, туркі ёсць, // Але не ўлюблюся. // Калі замуж я пайду -- // Дык за беларуса!

На філфаку мы гасцям // Усе заўсёды рады. // Трэба фізікаў зазваць // К дзеўкам на Каляды!

Калядую, калядую // Ды залікі блізка чую. // Пачастункаў мала мне! // У залікоўку лепей мне!!!

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Выстава

6.12.2013

Выстава кніг, прысвечаная юбілею д.ф.н., прафесара Сіньковай Л.Д.

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Мерапрыемства

23.11.2013

22 і 23 лістапада 2013 г. на філалагічным факультэце адбыліся творчыя сустрэчы з супрацоўнікамі рэдакцыі літаратурна-мастацкага часопіса "Маладосць", арганізаваныя кафедрай беларускай літаратуры і культуры і кабінетам-музеем беларускай народнай культуры. Традыцыйна гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства вітаў фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач".

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Віншуем!

31.10.2013

31 кастрычніка 2013 г. кабінет-музей беларускай культуры адзначае сваё 7-годдзе.

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Выстава

30.10.2013

Выстава кніг, прысвечаная юбілею к.ф.н., дацэнта Навумовіча У.А.

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Выстава

10.10.2013

Выстава кніг, прысвечаная юбілею д.ф.н., прафесара Шамякінай Т.І.

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта




Мерапрыемства

27.05.2013

25 мая 2013 г. гурт "Багач" прыняў удзел у патрыятычна-асветніцкай акцыі "Вязынка" (да 1150-годдзя славянскай азбукі) з песнямі "Мядуніца", "Юр’я", "Хлопец пашаньку пахае…", а таксама "Ой ляцелі гусі з броду…" (са студэнтамі з Туркменістана і Кітая (Рахмедавай Альтын, Сарыевай Азатгуль, Шалгурадавым Бегенчам, Хуан Лэй (руская філалогія)).




Мерапрыемства

13.04.2013

11 красавіка 2013 г. гурт "Багач" прыняў удзел у "Беларускай вечарыне-6" (з нагоды 190-годдзя Уладзіслава Сыракомлі (1823–-1862)).




Мерапрыемства

08.04.2013

6 красавіка 2013 г. гурт "Багач" (разам з фальклорна-этнаграфічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці) у абрадавым свяце "Загуканне вясны" (арганізатары –- Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя" г. Мінска, Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага).




Мерапрыемства

07.03.2013

5 сакавіка 2013 г. гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі і гасцямі імпрэзы з удзелам прадстаўнікоў пасольства Турцыі і аб’яднання "Дыялог – Еўразія – Da" і Саюза жанчын БДУ.




Мерапрыемства

23.02.2013

21 лютага 2013 г. гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі Тыдня беларускай мовы.




Мерапрыемства

20.12.2012

18 снежня 2012 г. на філалагічным факультэце адбылося традыцыйнае святочнае мерапрыемства "Мы Калядам заўжды рады!". Кабінет-музей беларускай народнай культуры і фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" віншавалі выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з Новым годам і Калядамі:

Гэй, Вы хлопцы і дзяўчаты, // Сабірайцеся ля хаты. // Мы патанчым, паспяваем // І гасцей пазабаўляем. // Запрашаем хутка, скора // Ад дэкана да вахцёра!

А што гэта за прыгожы церам? // Філфакаўскі двор! Поўнай працы спор! // Тут кіруе спадар Ян -- // На філфаку шаноўны пан. // Ён наша сонца, што свеціць // Кожнай кафедры ў ваконца. // А побач з ім -- месяца ясны лік, // Павел Іванавіч -- навуковай працы кіраўнік. // Ды з імі разам дзве галоўныя зоркі -- // Спадар Хмяльніцкі і спадар Важнік. // Вось іх у нас колькі! // Разумных, выбітных, прыгожых, маладых! // Шчасця Вам, здароўя, дабрабыту, плёну, // Радасці, усмешак, усім Вам па паклону!

Сумяшчэнне старажытных звычаяў з сучасным жыццём. Традыцыйныя віншаванні і пажаданні, калядкі, шчадроўкі і сучасныя прыпеўкі:

Дзе каза рогам, // Там жыта стогам. // Дзе каза нагой, // Там жыта капой.

Дзе каза рогам, // Там дысертацыі стогам. // Дзе каза нагой, // Там манаграфіі капой.

Хто на Каляды на філфак завітае, // Той поўныя кішэні шчасця атрымае. // Хто не пашкадуе калядоўшчыкам дароў, // Той цэлы год будзе здароў. // Хто атрымае ад нас віншаванні, // У таго здзейсняцца ўсе мары і жаданні.

Іван Роўда -- наш дэкан -- // Самы ў свеце лепшы. // На філфаку ён як пан, // У асвеце -- першы.

Ён з усмешкаю заўсёды -- // Самы пазітыўны. // І на глебе навуковай -- // Самы ён актыўны.




Мерапрыемства

28.09.2012

27 верасня 2012 г. гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі канферэнцыі "Мова – Літаратура – Культура", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.




Мерапрыемства

16.05.2012

12 мая 2012 г. творчыя гурты "Багач" і "Летуценнік", якія дзейнічаюць на базе кабінета-музея беларускай культуры, прынялі ўдзел у агульнаўніверсітэцкім мерапрыемстве "Вязынка", прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Увазе гледачоў быў прадстаўлены ўрывак з п'есы "Паўлінка", а таксама песні на вершы Я. Купалы "Жалейка" і "Песня і казка".




Мерапрыемства

07.05.2012

3 мая 2012 г. гурт "Багач" прыняў удзел у "Беларуска-кітайскім вечары", на якім прадставіў беларускія народныя песні.




Выстава

27.03.2012

З 9 па 17 красавіка 2012 г. у кабінеце-музеі праходзіла традыцыйная выстава "Велікодныя яйкі". Падчас яе прэзентацыі д.ф.н. прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова, якая з’яўляецца заснавальнікам і навуковым кіраўніком кабінета-музея, расказала пра гісторыю Вялікадня і традыцыі яго святкавання ў розных народаў свету, а таксама пра велікодныя яйкі як галоўны сімвал аднаго з самых вялікіх хрысціянскіх свят. У экспазіцыі былі прадстаўлены экспанаты з фондаў фальклорна-этнаграфічнага кабінета-музея беларускай культуры; драўляныя пісанкі з майстэрні Свята-Елісавецінскага манастыра; экспанаты з уласных калекцый прафесара І.В. Казаковай, выкладчыцы С.В. Шамякінай, члена Садружнасці дзелавых і творчых жанчын Ю.М. Цярэнцьевай; экспанаты з адзінага ў свеце Музея пісанак (знаходзіцца ва Украіне, у горадзе Каламыя); крыжы, выкананыя ў тэхніцы фрывалітэ Ю.М. Цярэнцьевай; кампазіцыя з фетру і акрылу “Кураняткі” (майстар -- В.К. Лаўрэнава). Наведвальнікі мелі магчымасць убачыць драўляныя, фарфоравыя, каменныя, керамічныя, шкляныя, васкавыя, папяровыя і іншыя велікодныя яйкі. У экспазіцыі -- больш як 100 экспанатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Кітая, Чэхіі, Германіі, Грэцыі, Егіпта і Галандыі. Госці філфака маглі азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея “Праваслаўныя абразы Маці Боскай на Беларусі”, а таксама мелі магчымасць убачыць факсімільнае выданне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517–1519 гадах. За час працы выставу наведалі звыш 200 чалавек. Сярод іх – студэнты і выкладчыкі з розных факультэтаў БДУ, а таксама жыхары горада Мінска (бацькі і дзеці, школьнікі і пенсіянеры, супрацоўнікі Беларускай чыгункі, гандлёвага дома “На Нямізе” і інш.). Таксама 10 красавіка выставу наведалі ўдзельнікі круглага стала "Беларуска-кітайскі культурны дыялог", а 17 красавіка -- удзельнікі творчага семінара "Ясны позірк Ефрасінні праз стагоддзі", які быў наладжаны кафедрай гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта сумесна з Фундаментальнай бібліятэкай БДУ і Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ ў рамках праекту, прысвечанага Году кнігі і 910-годдзю з дня нараджэння беларускай асветніцы, Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Выстава была шырока асвечана ў сродках масавай інфармацыі: тэлеканалы “Беларусь-1”, АНТ, СТБ; радыё “Першы нацыянальны канал”, “Сталіца”, “Беларусь”; газета “Літаратура і мастацтва”; БелТА, партал TUT.BY-ТВ.




Мерапрыемства

14.04.2012

12 красавіка 2012 г. гурт "Багач" прыняў удзел у "Беларускай вечарыне - 5" (прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння П. Багрыма), на якой прадставіў песню "У месяцы верасні ...".




Мерапрыемства

27.03.2012

24 сакавіка 2012 г. гурт "Багач" прадставіў творчае жыццё філалагічнага факультэта на агульнаўніверсітэцкім мерапрыемстве "Фестываль факультэтаў".




Мерапрыемства

02.03.2012

28 лютага 2012 г. гурт "Багач" (з праграмай "Гуканне вясны") прыняў удзел у літаратурнай імпрэзе, прысвечанай 100-годдзю са дня нараджэння У.Б. Карпава, вядомага беларускага пісьменніка. Імпрэза адбылася ў Літаратурным музеі Пятруся Броўкі.




Мерапрыемства

22.12.2011

20 снежня 2011 г. гурт "Багач" віншаваў выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта з Калядамі і Новым годам. Свята атрымалася ўрачыстым і вельмі пазітыўным.

Хазяюшка, наш бацюшка, // Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш? // Устань з ложку, абуй ножку, // Ступай часцей, дары гасцей. // А мы госці нячастыя -- // У гадочку адну ночку!

Вазьмі, дзядзька, ножык востры, // Адрэж сала кусок тоўсты. // Адрэж сала каля спінкі, // Каб вяліся табе свінкі! // Развяліся ў гаросе, // Параслі такі, як лосі.

На філфаку хлопцаў мала: // Выйду замуж я наўрад. // Хоць і знаю дасканала // Увесь вясельны я абрад.

Як іду я па філфаку: // Ружы ўсё ды ружы. // Ой, баюся, каб не стаць // К другому курсу мужам!




Мерапрыемства

16.12.2011

13 снежня 2011 г. гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі навуковых чытанняў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.




Мерапрыемства

25.11.2011

22 лістапада 2011 г. гурт "Багач" прыняў удзел у "Дні сяброўства", які арганізавана Моладзевая Ліга Нацый БДУ.




Мерапрыемства

28.10.2011

27 кастрычніка 2011 г. гурт "Багач" выступіў перад дэлегацыяй з Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта.




Мерапрыемства

22.10.2011

22 кастрычніка 2011 г. гурт "Багач" выступіў на святочным Вучоным савеце філалагічнага факультэта, прысвечаным 90-годдзю БДУ. На пасяджэнні Вучонага савета прысутнічаў рэктар БДУ акадэмік С.У. Абламейка.




Мерапрыемства

22.10.2011

21 кастрычніка 2011 г. гурт "Багач" выступіў на святочным вечары, прысвечаным 90-годдзю БДУ, на які былі запрошаны "ветэраны" філалагічнага факультэта.




Мерапрыемства

23.05.2011

21 мая 2011 г. гурт "Багач" прадставіў "Філфакаўскія пасядзелкі" на традыцыйным універсітэцкім злёце ў Вязынцы.

Слухай, сяброўка, а колькі гэта ў Мінску ўніверсітэтаў? // Колькі б не было, але БДУ -- самы лепшы! // А чаму гэта? // А таму, што толькі ў нас рэктар -- акадэмік! // Добра, а колькі ў БДУ факультэтаў? // Колькі б не было, а філфак -- самы лепшы! // А чаму ж? // А таму, што мы на ім вучымся!.

Нашы хлопцы -- хвастуны: // На траіх -- адны штаны! // Да дзяўчат збіраюццца -- // За штаны ругаюцца!

На філфаку хлопцаў мала: // Няма замуж каму браць. // Трэба ў Вязынку нам ехаць: // Ёсць з каго тут выбіраць!

Юнакоў вунь колькі хочаш -- // Фізік, хімік ды юрыст. // А яшчэ сядзіць надзьмуўшысь // Сімпатычны праграміст.

Ну дык, хлопцы, у чым жа справа? // Прыглядайцеся да нас. // Не хацелася б дзяўчаткам // Адным лезьці на Парнас.




Мерапрыемства

17.05.2011

13–14 мая 2011 г.  гурт "Багач" прыняў удзел у "Фестывалі факультэтаў".




Выстава

29.04.2011

26–29 красавіка 2011 г.  працавала выстава "Велікодныя яйкі", на якой можна было ўбачыць пісанкі, крашанкі, крапанкі, драўляныя, фарфоравыя, каменныя, шкляныя яйкі, вырабленыя беларускімі і рускімі майстрамі, яйкі-свечкі і паштоўкі. Асновай выставы сталі экспанаты з фонду кабінета-музея беларускай культуры.




Выстава

27.04.2011

21 красавіка 2011 г.  гурт "Багач" прыняў удзел у канцэрце, арганізаваным у рамках III міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Фальклор і сучасная культура", якая праходзіла 21–22 красавіка на філалагічным факультэце.




Мерапрыемства

27.04.2011

19 красавіка 2011 г.  загадчык кабінета-музея Г. Шваба прыняла ўдзел у прафарыентацыйнай праграме для навучэнцаў школы-інтэрната № 5 г. Мінска (у рамках дзейнасці Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта).




Мерапрыемства

19.12.2010

17 снежня 2010 г. гурт "Багач" (кір. – д.ф.н. І.В. Казакова) "вадзіў казу" і віншаваў са святам выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта традыцыйнымі беларускімі каляднымі песнямі.

Ну, каза, сагніся, нізка пакланіся // Гаспадару-пану, як таму гэтману. // Хай будзе здароў, як рыжык бароў. // Жыве ў раскошы, мае торбу грошай. // Збожжа поўны клеці, павагу на свеце. // І ўсяго даволі, а бяды -- ніколі!

Ой ты, казіца, да й не ляніся! // Па ўсяму двару да й расхадзіся. // Пакланіся ўсім -- і старым, і малым. // Закладай свае рогі, падбірай свае ногі. // З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі. // Уцякаюць хай хутчэй з гаспадаравых вачэй.




Выстава

19.12.2010

7–10 снежня 2010 г. прайшла выстава "Калядная казка" (сумесна з майстрамі з БДУ культуры і мастацтваў (А.Г. Міцкевіч, А.В. Шаціла, Н.А. Аждзер), Садружнасці дзелавых і творчых жанчын (Ю.М. Цярэнцьева, М.А. Апанасенка), супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта (В. Возерава, Г. Чарухіна, Г. Шваба, Д. Чачко)). На выставе былі прадстаўлены жаночыя ўпрыгожванні, шалікі, прадметы інтэр'ера, цацкі і лялькі, выкананыя ў тэхніках гілляшыравання, арыгамі, фрывалітэ, бісерапляцення, валяння з воўны і інш. На адкрыцці выставы навуковы і мастацкі кіраўнік кабінета-музея д.ф.н. І.В. Казакова распавяла пра славянскія традыцыі святкавання Каляд і сімвалы надыходзячага года згодна з усходнім календаром, а таксама правяла віктарыну па матэрыялах вучэбнага курса "Славянская міфалогія" і дапаможніка загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры праф. Т.І. Шамякінай "Китайский традиционный календарь и славянские мифологические параллели". Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы вітаў гурт "Багач" праграмай "Мы Калядам заўжды рады!".




Мерапрыемства

17.05.2010

15 мая 2010 г. на традыцыйным універсітэцкім злёце ў Вязынцы гурт "Багач" прадставіў "Філфакаўскія пасядзелкі".

Як была я мала-мала -- // Калыхала мяне мама. // А як стала падрастаць -- // Сталі хлопцы калыхаць.

Ці на ліха, ці на шчасце // Я такі радзіўся. // Усе дзеўкі плакалі, // Як я ажаніўся!

Мне мілёначак з філфака // Сёння вось што заявіў: // Калі будуць у нас дзеці, // То Мяфодзій і Кірыл!

Факультэтаў вельмі шмат // Як кветак у полі. // А як трапіў на філфак -- // Няма лепшай долі!

Не глядзіце на мяне, // Што я худаватая. // Бацька сала не дае, // Я не вінаватая.

А чаму ж у цябе, дзяўчына, // Вусны саладзенькія? // Пакрапіла маці мёдам // Для цябе, міленькі.




Выстава

17.05.2010

11–14 мая 2010 г. прайшла традыцыйная выстава "Вясна-2010", на якой былі прадстаўлены прадметы інтэр'ера і жаночыя ўпрыгожванні, цацкі і лялькі, выкананыя ў тэхніках саломапляцення, бісерапляцення, вышыўкі стужкамі, валяння з воўны, роспісу па кераміцы. У выставе прынялі ўдзел майстры Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын, Саюза майстроў народнай творчасці (Т.В. Мікаэлян, Ю.М. Цярэнцьева, М.А. Апанасенка, Л.М. Манахава, А.С. Трахімец, Я.М. Ракашэвіч, С.В. Шчаглова, А.С. Кавальчук, Н. Брач), а таксама супрацоўнікі (В. Возерава, Г. Чарухіна, Г. Шваба) і студэнты філалагічнага факультэта (Д. Чачко). Адкрыццё выставы распачаў гурт "Багач" "Гуканнем вясны".




Мерапрыемства

10.05.2010

7 мая 2010 г.  загадчык кабінета-музея Г. Шваба прыняла ўдзел у прафарыентацыйнай праграме для навучэнцаў школы-інтэрната № 5 г. Мінска (у рамках дзейнасці Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта).




Выстава

09.04.2010

30 сакавіка – 6 красавіка 2010 г. – традыцыйная выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі. Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі" (сумесна з Супрацоўніцтвам дзелавых і творчых жанчын). У выставе прынялі ўдзел майстры Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Ю.М. Цярэнцьева і А.С. Трахімец, якія прадаставілі яйкі, упрыгожаныя карункамі ў тэхніцы фрывалітэ, а таксама выкладчыкі філалагічнага факультэта д.ф.н. І.В. Казакова і С.В. Шамякіна з экспанатамі з уласных калекцый: фарфоравыя, драўляныя пісанкі і крашанкі, паштоўкі.




Майстар-клас

30.03.2010

На працягу сакавіка праходзілі майстар-класы па валянні з воўны (кір. – Вікторыя Возерава(супрацоўніца кафедры славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства)): наведвальнікі змаглі не толькі пазнаёміцца з асноўнымі прыёмамі і матэрыяламі, але і ўласнымі рукамі зрабіць невялікія цацкі і ўпрыгожванні.




Мерапрыемства

27.12.2009

22 снежня 2009 г.  – традыцыйнае мерапрыемства "Мы Калядам заўжды рады!". Гурт "Багач" (кір. – д.ф.н. І.В. Казакова) "вадзіў казу" і віншаваў выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта са святам.




Мерапрыемства

17.12.2009

15 снежня 2009 г.  адбылася сяброўская песенная сустрэча з замежнымі студэнтамі з Кітая, Турцыі, Туркменістана, якія навучаюцца на філалагічным факультэце. Гурт "Багач" прадэманстраваў неўміручае хараство беларускіх народных песень, якія суправаджаліся каментарыямі д.ф.н. І.В. Казаковай.




Мерапрыемства

20.11.2009

18 лістапада 2009 г.  прайшлі Дні беларускай культуры на юрыдычным факультэце. Гурт "Багач" і суполка "Летуценнік" прадставілі традыцыйнае беларускае вяселле. Былі наладжаны экскурсіі ў кабінет-музей для студэнтаў юрыдычнага факультэта.




Мерапрыемства

15.11.2009

9–13 лістапада 2009 г.  на філалагічным факультэце прайшлі Дні беларускай культуры, прысвечаныя 70-годдзю факультэта. Удзельнікі мерапрыемстваў мелі магчымасць пачуць традыцыйныя беларускія спевы, а таксама адчуць атмасферу беларускага народнага вяселля (у выкананні гурта "Багач" і суполкі "Летуценнік"); пазнаёміцца з дакладамі беларускіх міфолагаў і фалькларыстаў (праф. Т.І. Шамякіна, праф. І.В. Казакова, праф. І.А. Швед, праф. А.М. Ненадавец, праф. В.С. Новак) і прыняць удзел у рабоце круглага стала "Асноўныя праблемы міфалогіі і фальклору". У кабінеце-музеі была наладжана выстава "Персанажы беларускай міфалогіі" (пры ўдзеле майстроў Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын).




Мерапрыемства

30.10.2009

Сумесныя мерапрыемствы са стажорамі з Белградскага ўніверсітэта (Сербія), якія(кір. – к.ф.н. Галяк С.В.) на працягу кастрычніка: 7.10. – наведванне кабінета-музея беларускай культуры, 14.10 – наведванне Дзяржаўнага музея гісторыі і культуры Беларусі; 21.10 – песенная сустрэча з гуртом "Багач". 




Мерапрыемства

19.05.2009

16 траўня 2009 г. адбыўся злёт студэнтаў і выкладчыкаў БДУ ў Вязынцы, які прайшоў пад знакам Года роднай зямлі. Арганізатар мерапрыемтсва – філалагічны факультэт, які сёлета адзначае сваё 70-годдзе. Фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" прапанаваў увазе слухачоў песні "Багаславі, маці вясну сустракаці", "Купала-купала", "Сёння ў нашай хаце свята..." і інш.




Круглы стол

24.04.2009

23 красавіка 2009 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" прыняў удзел у вечары "Абрадавая вясна",  прысвечаным памяці фалькларыста В.Дз. Ліцьвінкі.




Мерапрыемства

20.04.2009

16 красавіка 2009 г. у рамках "Беларускай вечарыны" адбылася філфакаўская прэм`ера спектакля "Максім на Парнасе" па п`есе А.А. Гулак (сучаснае прачытанне ананімнай паэмы XIX ст. "Тарас на Парнасе"). У спектаклі прымаюць удзел фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" і тэатр-студыя "Летуценнік",  якія дзейнічаюць пры кабінеце-музеі беларускай народнай культуры(мастацкі кіраўнік – д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Валер`еўна Казакова).




Выстава

20.04.2009

14–17 красавіка 2009 г. прайшла выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі", на якой быў прадстаўлены сімвал галоўнага хрысціянскага свята, выраблены ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: каменныя, фарфоравыя, драўляныя яйкі, крашанкі, пісанкі, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш. У рамках выставы наведвальнікі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея " Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі". 




Майстар-клас

05.04.2009

25 і 26 сакавіка, 1 і 2 красавіка 2009 г. прайшлі майстар-класы на тэхніцы бісерапляцення, якімі кіравала выпускніца філалагічнага факультэта Ганна Серэхан. Наведвальніцы пазнаёміліся з літаратурай, матэрыяламі, рознымі спосабамі вырабу жаночых упрыгожванняў.




Выстава

09.03.2009

Кабінет-музей беларускай народнай культуры, Cупрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын (на чале з Н.П. Хазяевай) і Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі правялі 4, 5 і 6 сакавіка 2009 г. выставу "Вясна–2009", прысвечаную Году роднай зямлі і юбілею філалагічнага факультэта. На выставе былі прадстаўлены работы майстрых, а таксама экспанаты з фонду музея, выкананыя ў розных тэхніках:  фрывалітэ (А.А. Стржыгоцкая), бісерапляценне (Г. Серэхан), вышыўка крыжыкам (А.В. Паўлава - кіраўнік гуртка "Вышыўка"  і  яе выхаванцы, Н.Ц. Буцэнка, Н.К. Дрозд, А.С. Трахімец), вязанне кручком (Л.М. Манахава, Т.С. Болтуць), вышыўка стужкамі (Я.М. Ракашэвіч), філе-гіпюр (Р.М. Дука), выцінка (Н.В. Гамаюнава), фларыстыка з пуха раслін (С.А. Лях), саломапляценне (А.Ф. Шабуня). Майстрыхі Ю.М. Цярэнцьева і М.А. Апанасенка падаравалі кабінету-музею працу "Без мінулага - няма будучыні", якая прадстаўляе традыцыйныя беларускія міфалагічныя сімвалы (Зямлі, Сонца, Маці, Кахання, Дрэва жыцця і інш.), выкананыя ў тэхніцы карункапляцення фрывалітэ.  Вялікі дзякуй усім удзельніцам выставы за цудоўныя працы і кампетэнтныя кансультацыі! Асаблівая ўдзячнасць Л.М. Манахавай за дапамогу ў арганізацыі выставы.




Мерапрыемства

27.12.2008

23 снежня 2008 г.  – традыцыйнае мерапрыемства "Мы Калядам заўжды рады!". Гурт "Багач" (кір. – д.ф.н. І.В. Казакова) "вадзіў казу" і віншаваў выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта са святам.




Канферэнцыя

30.11.2008

28 лістапада 2008 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" і тэатральная суполка "Летуценнік" на пленарным пасяджэнні Шырмаўскіх чытанняў на суд гледачоў прадставілі народную оперу – беларускае вяселле.   




Майстар-клас

12.10.2008
2 і 9 лістапада 2008 г. студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі філфака мелі магчымасць наведаць майстар-клас "Беларуская народная песня", якім кіравалі Н.В. Матыліцкая (БДУКіМ) і М.В. Трус (БДУ). У рамках майстар-класа адбылася прэзентацыя дапаможніка "Песні беларускага народа" (уклад. – д.ф.н. І.В. Казакова).



Майстар-клас

30.10.2008
На працягу кастрычніка студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі філфака мелі магчымасць наведаць заняткі па саломапляценні, якімі кіравала майстар народнай творчасці Шабуня Алена Фёдараўна.



Экскурсія

20.10.2008
16 кастрычніка 2008 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" выступіў перад выхаванцамі дзіцячага дома-інтэрната ў Стаўбцах з веснавымі, вясельнымі і бяседнымі песнямі.



Экскурсія

03.10.2008
1 кастрычніка 2008 г. удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага гурта "Багач" і тэатральнай суполкі "Летуценнік" наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, дзе пазнаёміліся з сектарам "Цэнтральная Беларусь".



Мерапрыемства

17.05.2008

17 траўня 2008 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" выступіў на агульнаўніверсітэцкім свяце ў Вязынцы з праграмай "Гуканне вясны" і вясельнымі песнямі.




Канферэнцыя

25.04.2008
22–23 красавіка 2008 г. прайшла канферэнцыя "Фальклор і сучасная культура" (у рамках якой адбылася прэзентацыя кнігі д.ф.н. І.В. Казаковай "Фальклорная спадчына Магілёўшчыны: Хоцімскі раён", выступленне фальклорна-этнаграфічнага гурта "Багач", паказ відэафільма "Аўсень", выстава "Велікодныя яйкі").



Выстава

27.04.2008
22–25 красавіка 2008 г. у кабінеце-музеі была наладжана выстава "Велікодныя яйкі", на якой можна было ўбачыць пісанкі, крашанкі, крапанкі, драўляныя, фарфоравыя, каменныя, шкляныя яйкі, вырабленыя беларускімі і рускімі майстрамі, яйкі-свечкі і паштоўкі. Асновай выставы сталі экспанаты з фонду кабінета-музея беларускай культуры.



Выстава

22.03.2008
18–20 сакавіка 2008 г. кабінет-музей беларускай народнай культуры, Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Беларусі, Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі сумесна арганізавалі выставу "Вясна-2008", на якой былі прадстаўлены ўпрыгожванні з бісера, са скуры і камянёў, у тэхніцы фрывалітэ, карціны, вышытыя бісерам і вырабленыя з пуху раслін, вышыўкі і выцінанкі. У выставе прынялі ўдзел майстры Ю.М. Цярэнцьева, Л.М. Манахава, М.А. Апанасенка, Т.В. Мікаэлян, С.А. Лях, Н.В. Гамаюнава, Г. Серэхан.



Майстар-клас

14.03.2008
4 і 11 сакавіка 2008 г. адбыўся майстар-клас "Беларускія вясельныя песні" (кір.– дырыжор універсітэцкага хору "Родніца" У.К. Зяневіч). У творчых планах удзельнікаў фальклорна-этнаграфічнага гурта "Багач" і тэатральнай суполкі "Летуценнік" – тэатралізаваная пастаноўка беларускага вясельнага абрада.



Мерапрыемства

17.12.2007
14 снежня 2007 г. прайшла прэм'ера "Паўлінкі" (па п'есе Я. Купалы). У спектаклі задзейнічаны фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" і тэатральная суполка "Летуценнік" (маст. кір. – д.ф.н. І.В. Казакова). Мерапрыемства прысвечана 125-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.



Канферэнцыя

03.11.2007
1 лістапада 2007 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (кір. – д.ф.н. І.В. Казакова) вітаў на пленарным пасяджэнні ўдзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай", прысвечанай 125-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікі канферэнцыі таксама наведалі кабінет-музей.



Мерапрыемства

12.10.2007
11 кастрычніка 2007 г. гурт "Багач" прыняў удзел у праграме "Дыялогі пра фальклор" (радыё "Культура").



Круглы стол

11.10.2007
7 кастрычніка 2007 г. адбылася творчая сустрэча тэатральнай студыі (мастацкі кіраўнік -- д.ф.н. І.В. Казакова) з акцёрамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы : Марыяй Захарэвіч (Альжбэта), Юліяй Міхневіч (Паўлінка), Мікалаем Прылуцкім (Якім Сарока). У творчых планах "Летуценніка" -- пастаноўка "Паўлінкі".



Майстар-клас

4.10.2007
2 кастрычніка 2007 г. прайшоў майстар-клас "Беларуская народная песня" (кіраўнік – Н. Матыліцкая).



Мерапрыемства

15.06.2007
14 чэрвеня 2007 г. кабінет-музей наведалі пераможцы 13-й алімпіяды па беларускай мове, якая праходзіла ў гэтым годзе ў Польшчы.



Выстава

06.06.2007
31 мая 2007 г. у кабінеце-музеі прайшло адкрыццё выставы "Ау, мода!" (31.05.–06.06.). На выставе былі прадстаўлены жаночыя аксесуары ручной работы, створаныя ў розных тэхніках. Свае работы прадстаўлялі члены Cаюза майстроў народнай творчасці (Шабуня А. Ф.) і Cупрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Беларусі (Мікаэлян Т.В., Цярэнцьева Ю.М., Платунова С.М., Духан М.Ц., Манахава Л.М.): упрыгожанні, выкананыя ў тэхніцы бісерапляцення, і з натуральных матэрыялаў (скуры, камянёў, саломкі), карункавыя каўняры і вязаныя кручком шалі, саламяныя капялюшыкі і шапачкі, вырабленыя ў тэхніках фрывалітэ і patch-work, а таксама наведвальнікі выставы маглі ўбачыць цікавую калекцыю заўсёды модных веераў.



Мерапрыемства

22.05.2007
19 мая 2007 г. гурт "Багач" паспяхова выступіў у "Вязынцы".



Выстава

16.04.2007
3--16 красавіка 2007 г. Перад Вялікаднем і на працягу Велікоднага тыдня працавала выстава "Велікодныя яйкі", на якой можна было ўбачыць звыш 50-ці сімвалаў самага галоўнага хрысціянскага свята: пісанкі, крашанкі, крапанкі;, драўляныя, фарфоравыя, каменныя яйкі, вырабленыя беларускімі і рускімі майстрамі, яйкі-свечкі і -паштоўкі. Вялікая колькасць студэнтаў, выкладчыкаў БДУ, жыхароў і гасцей сталіцы наведалі выставу.



Круглы стол

красавік 2007
Красавік 2007 г. Цыкл сустрэч з універсітэцкім хорам "Родніца".



Выстава

26.03.2007
З 19 па 26 сакавіка 2007 г. працавала выстава "Жанчыны свету", якая прапанавала ўвазе наведвальнікаў калекцыю лялек у нацыянальных строях: беларускіх, рускіх, украінскіх, турэцкіх, мальтыйскіх, кітайскіх і інш. Аб асаблівасцях касцюмаў апавядала загадчыца кабінета-музея І.В. Казакова.



Круглы стол

22.03.2007
20 сакавіка ў 9.45 па ініцыятыве д.ф.н. І.В. Казаковай і кафедры беларускай літаратуры і культуры адбылося паседжанне круглага стала "Імёны, якімі мы ганарымся" (студэнты 1-га курса пазнаёміліся з жыццёвым шляхам выдатных жанчын Беларусі М.М. Калінінай (ва ўспамінах дачкі І.М. Калінінай і яе вучаніцы Ю.М. Цярэнцьевай), В.В. Казловай (у дакументальнай стужцы, якую прадаставіла ст. выкладчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Т.В. Бельская), В.А. Захаравай (артыкул, прысвечаны яе памяці, падрыхтавала В.В. Казлова).



Выстава

22.02.2007
З 13 па 20 лютага 2007 г. праходзіла выстава "Творчасць нашых дзяцей", на якой былі прадстаўлены працы дзяцей супрацоўнікаў філалагічнага факультэта. Маладыя таленты – Алесь Бельскі, Вольга Свістунова, Марыя і Славяна Шамякіны, Дана Карпава, Яна Савіцкая, Настасся Якуба, Марыя Іванова, Ганна Ціхамірава, Марына Верабей – не пакінулі наведвальнікаў абыякавымі. Жадаем ім і надалей творчых поспехаў!



Выстава

студзень 2007
На працягу студзеня 2007 г. прайшла выстава "Зімовая казка" (мастацтва фрывалітэ (від карункапляцення) на Беларусі (майстар Ю.М. Цярэнцьева)); (аўтарская выстава работ у тэхніцы бісерапляцення студэнткі V курса Г. Серэхан).



Мерапрыемства

снежань 2006
Снежань 2006 г. Адбылося святкаванне Каляд, якое стала першым творчым праектам фальклорна-этнаграфічнага гурта "Багач", створанага пры кабінеце-музеі. Запрашаем усіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай беларусаў, у склад калектыва.



Круглы стол

снежань 2006
Снежань 2006 г. Для кітайскіх студэнтаў была праведзена экскурсія-прэзентацыя "Беларуская традыцыйная культура". Сумесна з кафедрай гісторыі беларускай мовы было арганізавана мерапрыемства "Новы год на Беларусі -- Новы год у Кітаі".



2006--2014 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ