Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Круглы стол

• снежань, 2006

Для кітайскіх студэнтаў быў праведзены цыкл экскурсій-прэзентацый "Беларуская традыцыйная культура".

 

• сакавік, 2007

20 сакавіка ў 9.45 па ініцыятыве д.ф.н. І.В. Казаковай і кафедры беларускай літаратуры і культуры адбылося паседжанне круглага стала "Імёны, якімі мы ганарымся" (студэнты 1-га курса пазнаёміліся з жыццёвым шляхам выдатных жанчын Беларусі М.М. Калінінай (ва ўспамінах дачкі І.М. Калінінай і яе вучаніцы Ю.М. Цярэнцьевай), В.В. Казловай (у дакументальнай стужцы, якую прадаставіла ст. выкладчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Т.В. Бельская), В.А. Захаравай (артыкул, прысвечаны яе памяці, падрыхтавала В.В. Казлова).

   

 

• красавік, 2007

Цыкл сустрэч з універсітэцкім хорам "Родніца".

 

• кастрычнік, 2007

2 кастрычніка адбылася творчая сустрэча тэатральнай суполкі "Летуценнік" (мастацкі кіраўнік -- д.ф.н. І.В. Казакова) з акцёрамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы : Марыяй Захарэвіч (Альжбэта), Юліяй Міхневіч (Паўлінка), Мікалаем Прылуцкім (Якім Сарока). У творчых планах "Летуценніка" -- пастаноўка "Паўлінкі".

 

• кастрычнік, 2008

16 кастрычніка адбылася песенная сустрэча гурта "Багач" (маст. кіраўнік -- д.ф.н. І.В. Казакова) з выхаванцамі дзіцячага дома-інтэрната ў Стаўбцах. "Багач" прадставіў увазе маленькіх слухачоў веснавыя, бяседныя і вясельныя песні.

 

• снежань, 2008

Для замежных студэнтаў, якія навучаюцца на філалагічным факультэце, быў праведзены цыкл экскурсій-прэзентацый "Беларуская традыцыйная культура".

 

• красавік, 2009

23 красавіка фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (мастацкі кіраўнік -- д.ф.н. І.В. Казакова) прыняў удзел у вечары "Абрадавая вясна", прысвечаным памяці фалькларыста В.Дз. Ліцьвінкі.

 

• кастрычнік, 2009

Сумесныя мерапрыемствы са стажорамі з Белградскага ўніверсітэта (Сербія), якія вывучаюць беларускую мову і літаратуру пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства к.ф.н. С.У. Галяк: 7.10 - наведванне кабінета-музея беларускай культуры, 14.10. - наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі і культуры Беларусі, 21.10. - песенная сустрэча з гуртом "Багач" (мастацкі кіраўнік -- д.ф.н. І.В. Казакова).

 

• лістапад, 2009

У рамках Дзён беларускай культуры (9–13 лістапада 2009 г. ), прысвечаных 70-годдзю філалагічнага факультэта, прайшоў круглы стол "Асноўныя праблемы міфалогіі і фальклору" (з удзелам беларускіх міфолагаў і фалькларыстаў: праф. Т.І. Шамякінай, праф. І.В. Казаковай, праф. І.А. Швед, праф. А.М. Ненадаўца, праф. В.С. Новак).

 

• лістапад, 2009

18 лістапада 2009 г.  прайшлі Дні беларускай культуры на юрыдычным факультэце. Гурт "Багач" і суполка "Летуценнік" прадставілі традыцыйнае беларускае вяселле. Былі наладжаны экскурсіі ў кабінет-музей для студэнтаў юрыдычнага факультэта.


 

• снежань, 2009

15 снежня 2009 г.  адбылася сяброўская песенная сустрэча з замежнымі студэнтамі з Кітая, Турцыі, Туркменістана, якія навучаюцца на філалагічным факультэце. Гурт "Багач" прадэманстраваў неўміручае хараство беларускіх народных песень, якія суправаджаліся каментарыямі д.ф.н. І.В. Казаковай.

 

• май, 2011

13--14 мая 2011 г.  гурт "Багач" прымаў удзел у "Фестывалі факультэтаў" -- універсітэцкіх днях адчыненых дзвярэй.

 

• кастрычнік, 2011

21 кастрычніка 2011 г.  гурт "Багач" выступіў на святочным вечары, прысвечаным 90-годдзю БДУ, на які былі запрошаны "ветэраны" філалагічнага факультэта.

 

• кастрычнік, 2011

22 кастрычніка 2011 г.  гурт "Багач" выступіў на святочным Вучоным савеце філалагічнага факультэта, прысвечаным 90-годдзю БДУ. На пасяджэнні савета прысутнічаў рэктар БДУ акадэмік С.У. Абламейка.


 

• кастрычнік, 2011

27 кастрычніка 2011 г. гурт "Багач" выступіў перад дэлегацыяй з Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта.

 

• лістапад, 2011

22 лістапада 2011 г.  гурт "Багач" прыняў удзел у "Дні сяброўства", які арганізавана Моладзевая Ліга Нацый БДУ.


 

• снежань, 2011

13 снежня 2011 г.  гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі навуковых чытанняў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.

 

• люты, 2012

28 лютага 2012 г.  гурт "Багач" (з праграмай "Гуканне вясны") прыняў удзел у літаратурнай імпрэзе, прысвечанай 100-годдзю са дня нараджэння У.Б. Карпава, вядомага беларускага пісьменніка. Імпрэза адбылася ў Літаратурным музеі Пятруся Броўкі.

 

• сакавік, 2012

24 сакавіка 2012 г.  гурт "Багач" прадставіў творчае жыццё філалагічнага факультэта на агульнаўніверсітэцкім мерапрыемстве "Фестываль факультэтаў".

   

 

• май, 2012

3 май 2012 г.  гурт "Багач" прыняў удзел у "Беларуска-кітайскім вечары", на якім прадставіў беларускія народныя песні.

 

• люты, 2013

21 лютага 2013 г.  гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі Тыдня беларускай мовы.

 

• сакавік, 2013

5 сакавіка 2013 г.  гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі і гасцямі імпрэзы з удзелам прадстаўнікоў пасольства Турцыі і аб’яднання "Дыялог – Еўразія – Da" і Саюза жанчын БДУ.


 

• красавік, 2013

6 красавіка 2013 г.  гурт "Багач" (разам з фальклорна-этнаграфічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці) у абрадавым свяце "Загуканне вясны" (арганізатары – Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя" г. Мінска, Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага).

праграма мерапрыемства

 

• лістапад, 2013

22 і 23 лістапада 2013 г. на філалагічным факультэце адбыліся творчыя сустрэчы з супрацоўнікамі рэдакцыі літаратурна-мастацкага часопіса "Маладосць", арганізаваныя кафедрай беларускай літаратуры і культуры і кабінетам-музеем беларускай народнай культуры. Традыцыйна гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства вітаў фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач".

   

 

 

• люты, 2014

21 лютага 2014 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" вітаў традыцыйнымі беларускімі песнямі ўдзельнікаў мерапрыемства Тыдзень беларускай мовы.

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта

 

• красавік, 2014

1 красавіка 2014 года фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" вітаў традыцыйнымі беларускімі песнямі пераможцаў літаратурнага конкурса "Славянскі калейдаскоп", прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка). Калектыў і мастацкі кіраўнік д.ф.н. Казакова І.В. былі адзначаны Падзякамі за плённае супрацоўніцтва і творчыя дасягненні ў справе выхавання студэнцкай моладзі.

   

 

 


 
2006--2014 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ