Кніга водгукаў             Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Выставы

• лістапад–снежань, 2006

"Праваслаўны абраз Маці Божай на Беларусі"
(асноўная частка стала пастаяннай экспазіцыяй)


 

"Зімовая казка" (мастацтва фрывалітэ (від карункапляцення) на Беларусі (майстар Ю.М. Цярэнцьева)); (аўтарская выстава работ у тэхніцы бісерапляцення студэнткі V курса Г. Серэхан).

  Цярэнцьева Ю.М.  Сэрэхан Г. 

   

 

• люты, 2007

З 13 па 20 лютага прайшла выстава "Творчасць нашых дзяцей", на якой былі прадстаўлены працы дзяцей супрацоўнікаў філалагічнага факультэта. Маладыя таленты – Алесь Бельскі, Вольга Свістунова, Марыя і Славяна Шамякіны, Дана Карпава, Яна Савіцкая, Настасся Якуба, Марыя Іванова, Ганна Ціхамірава, Марына Верабей – не пакінулі наведвальнікаў абыякавымі. Жадаем ім і надалей творчых поспехаў!

   


 

• сакавік, 2007

19–26 сакавіка працавала выстава "Жанчыны свету", якая прапанавала ўвазе наведвальнікаў калекцыю лялек у нацыянальных строях: беларускіх, рускіх, украінскіх, турэцкіх, мальтыйскіх, кітайскіх і інш. Аб асаблівасцях касцюмаў апавядала загадчыца кабінета-музея І.В. Казакова.

   


 

• красавік, 2007

Перад Вялікаднем і на працягу Велікоднага тыдня працавала выстава "Велікодныя яйкі" (03.04.–16.04.), на якой можна было ўбачыць звыш 50-ці сімвалаў самага галоўнага хрысціянскага свята: пісанкі, крашанкі, крапанкі;, драўляныя, фарфоравыя, каменныя яйкі, вырабленыя беларускімі і рускімі майстрамі, яйкі-свечкі і -паштоўкі. Вялікая колькасць студэнтаў, выкладчыкаў БДУ, жыхароў і гасцей сталіцы наведалі выставу.

   


 

• май–чэрвень, 2007

31 мая ў кабінеце-музеі прайшло адкрыццё выставы "Ау, мода!" (31.05.–06.06.). На выставе былі прадстаўлены жаночыя аксесуары ручной работы, створаныя ў розных тэхніках. Свае работы прадстаўлялі члены Cаюза майстроў народнай творчасці (Шабуня А. Ф.) і Cупрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Беларусі (Мікаэлян Т.В., Цярэнцьева Ю.М., Платунова С.М., Духан М.Ц., Манахава Л.М.): упрыгожанні, выкананыя ў тэхніцы бісерапляцення, і з натуральных матэрыялаў (скуры, камянёў, саломкі), карункавыя каўняры і вязаныя кручком шалі, саламяныя капялюшыкі і шапачкі, вырабленыя ў тэхніках фрывалітэ і patch-work, а таксама наведвальнікі выставы маглі ўбачыць цікавую калекцыю заўсёды модных веераў.

   


 

• сакавік, 2008

Кабінет-музей беларускай народнай культуры, Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Беларусі, Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі сумесна арганізавалі выставу "Вясна-2008", адкрыццё якой адбылося 18 сакавіка (аўторак) у 12.45 у аўд. 62 філалагічнага факультэта. На выставе былі прадстаўлены ўпрыгожванні з бісера, са скуры і камянёў, у тэхніцы фрывалітэ, карціны, вышытыя бісерам і вырабленыя з пуху раслін, вышыўкі і выцінанкі. У выставе прынялі ўдзел майстры Ю.М. Цярэнцьева, Л.М. Манахава, М.А. Апанасенка, Т.В. Мікаэлян, С.А. Лях, Н.В. Гамаюнава, Г. Серэхан. Выстава працавала з 18 па 20 сакавіка.

   


 

• красавік, 2008

22–25 красавіка працавала выстава "Велікодныя яйкі" , на якой можна было ўбачыць пісанкі, крашанкі, крапанкі, драўляныя, фарфоравыя, каменныя, шкляныя яйкі, вырабленыя беларускімі і рускімі майстрамі, яйкі -свечкі і паштоўкі. Асновай выставы сталі экспанаты з фонду кабінета-музея беларускай культуры.

   


 

• сакавік, 2009

Кабінет-музей беларускай народнай культуры, Cупрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын (на чале з Н.П. Хазяевай) і Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі правялі 4, 5 і 6 сакавіка выставу "Вясна-2009", прысвечаную Году роднай зямлі і юбілею філалагічнага факультэта. На выставе былі прадстаўлены работы майстрых, а таксама экспанаты з фонду музея, выкананыя ў розных тэхніках: фрывалітэ (А.А. Стржыгоцкая), бісерапляценне (Г. Серэхан), вышыўка крыжыкам (А.В. Паўлава – кіраўнік гуртка "Вышыўка"  і  яе выхаванцы, Н.Ц. Буцэнка, Н.К. Дрозд, А.С. Трахімец), вязанне кручком (Л.М. Манахава, Т.С. Болтуць), вышыўка стужкамі (Я.М. Ракашэвіч), філе-гіпюр (Р.М. Дука), выцінка (Н.В. Гамаюнава), фларыстыка з пуху раслін (С.А. Лях), саломапляценне (А.Ф. Шабуня). Майстрыхі Ю.М. Цярэнцьева і М.А. Апанасенка падаравалі кабінету-музею работу "Без мінулага – няма будучыні", якая прадстаўляе традыцыйныя беларускія міфалагічныя сімвалы (Зямлі, Сонца, Маці, Кахання, Дрэва жыцця і інш.), выкананыя ў тэхніцы карункапляцення фрывалітэ. Вялікі дзякуй усім удзельніцам выставы за цудоўныя працы і кампетэнтныя кансультацыі! Асаблівая ўдзячнасць Л.М. Манахавай за дапамогу ў арганізацыі выставы.

   


 

• красавік, 2009

14.04–17.04.2009. прайшла выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі", на якой быў прадстаўлены сімвал галоўнага хрысціянскага свята, выраблены ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: каменныя, фарфоравыя, драўляныя яйкі, крашанкі, пісанкі, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш. У рамках выставы наведвальнікі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея "Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі".

   


 

• лістапад, 2009

09.11–13.11.2009. у рамках святкавання Дзён беларускай культуры прайшла выстава "Персанажы беларускай міфалогіі", на якой былі прадстаўлены работы "Дамавік", "Змяіны цар", "Папараць-кветка" і інш. У выставе прынялі ўдзел майстры Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын (Ю.М. Цярэнцьева, М.А. Апанасенка).

   


 

• красавік, 2010

30.03–6.04.2010. прайшла традыцыйная выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі. Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі". У выставе прынялі ўдзел майстры Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Ю.М. Цярэнцьева і А.С. Трахімец, якія прадаставілі яйкі, упрыгожаныя карункамі ў тэхніцы фрывалітэ, а таксама выкладчыкі філалагічнага факультэта д.ф.н. І.В. Казакова і С.В. Шамякіна з экспанатамі з уласных калекцый: фарфоравыя, драўляныя пісанкі і крашанкі, паштоўкі.

       


 

• май, 2010

11.05–14.05.2010. прайшла традыцыйная выстава "Вясна-2010", на якой былі прадстаўлены прадметы інтэр'ера і жаночыя ўпрыгожванні, цацкі і лялькі, выкананыя ў тэхніках саломапляцення, бісерапляцення, гілляшыравання, patch-work, вышыўкі стужкамі, валяння з воўны, роспісу па кераміцы. У выставе прынялі ўдзел майстры Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын, Саюза майстроў народнай творчасці (Т.В. Мікаэлян, Ю.М. Цярэнцьева, Л.М. Манахава, М.А. Апанасенка, А.С. Трахімец, Я.М. Ракашэвіч, С.В. Шчаглова, А.С. Кавальчук, Н. Брач), а таксама супрацоўнікі (В. Возерава, Г. Чарухіна, Г. Шваба) і студэнты філалагічнага факультэта (Д. Чачко). Адкрыццё выставы распачаў гурт "Багач" "Гуканнем вясны".

       


 

• снежань, 2010

07.12–10.12.2010. прайшла выстава "Калядная казка" (сумесна з майстрамі з БДУ культуры і мастацтваў (А.Г. Міцкевіч, А.В. Шаціла, Н.А. Аждзер), Садружнасці дзелавых і творчых жанчын (Ю.М. Цярэнцьева, М.А. Апанасенка), супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта (В. Возерава, Г. Чарухіна, Г. Шваба, Д. Чачко)). На выставе былі прадстаўлены жаночыя ўпрыгожванні, шалікі, прадметы інтэр'ера, цацкі і лялькі, выкананыя ў тэхніках гілляшыравання, арыгамі, фрывалітэ, бісерапляцення, валяння з воўны і інш. На адкрыцці выставы навуковы і мастацкі кіраўнік кабінета-музея д.ф.н. І.В. Казакова распавяла пра славянскія традыцыі святкавання Каляд і сімвалы надыходзячага года згодна з усходнім календаром, а таксама правяла віктарыну па матэрыялах вучэбнага курса "Славянская міфалогія" і дапаможніка загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры праф. Т.І. Шамякінай "Китайский традиционный календарь и славянские мифологические параллели". Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы вітаў гурт "Багач" праграмай "Мы Калядам заўжды рады!".

     


 

• красавік, 2011

26.04–29.04.2011. працавала выстава "Велікодныя яйкі", на якой можна было ўбачыць пісанкі, крашанкі, крапанкі, драўляныя, фарфоравыя, каменныя, шкляныя яйкі, вырабленыя беларускімі і рускімі майстрамі, яйкі-свечкі і паштоўкі. Асновай выставы сталі экспанаты з фонду кабінета-музея беларускай культуры.

   


 

• красавік, 2012

09.04–17.04.2012. працавала выстава "Велікодныя яйкі". Падчас яе прэзентацыі д.ф.н. прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова, якая з’яўляецца заснавальнікам і навуковым кіраўніком кабінета-музея, расказала пра гісторыю Вялікадня і традыцыі яго святкавання ў розных народаў свету, а таксама пра велікодныя яйкі як галоўны сімвал аднаго з самых вялікіх хрысціянскіх свят. У экспазіцыі былі прадстаўлены экспанаты з фондаў фальклорна-этнаграфічнага кабінета-музея беларускай культуры; драўляныя пісанкі з майстэрні Свята-Елісавецінскага манастыра; экспанаты з уласных калекцый прафесара І.В. Казаковай, выкладчыцы С.В. Шамякінай, члена Садружнасці дзелавых і творчых жанчын Ю.М. Цярэнцьевай; экспанаты з адзінага ў свеце Музея пісанак (знаходзіцца ва Украіне, у горадзе Каламыя); крыжы, выкананыя ў тэхніцы фрывалітэ Ю.М. Цярэнцьевай; кампазіцыя з фетру і акрылу "Кураняткі" (майстар – В.К. Лаўрэнава). Наведвальнікі мелі магчымасць убачыць драўляныя, фарфоравыя, каменныя, керамічныя, шкляныя, васкавыя, папяровыя і іншыя велікодныя яйкі. У экспазіцыі – больш як 100 экспанатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Кітая, Чэхіі, Германіі, Грэцыі, Егіпта і Галандыі. Госці філфака маглі азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея "Праваслаўныя абразы Маці Боскай на Беларусі", а таксама мелі магчымасць убачыць факсімільнае выданне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517–1519 гадах. За час працы выставу наведалі звыш 200 чалавек. Сярод іх – студэнты і выкладчыкі з розных факультэтаў БДУ, а таксама жыхары горада Мінска (бацькі і дзеці, школьнікі і пенсіянеры, супрацоўнікі Беларускай чыгункі, гандлёвага дома “На Нямізе” і інш.). Выстава была шырока асвечана ў сродках масавай інфармацыі: тэлеканалы “Беларусь-1”, АНТ, СТБ; радыё “Першы нацыянальны канал”, “Сталіца”, “Беларусь”; газета “Літаратура і мастацтва”; БелТА, партал TUT.BY-ТВ.

     

     

• сакавік, 2013

05.03–07.03.2013. у фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі прайшла выстава "Жанчыны свету ў нацыянальным адзенні", на якой былі прадстаўлены лялькі (большасць з якіх – экспанаты з уласнай калекцыі прафесара І.В. Казаковай) з 20 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Польшча, Літва, Чэхія, Славакія, Аўстрыя, Германія, Грузія, Азербайджан, Мальта, Іспанія, Непал, Паўночная Амерыка, Кітай, Японія, Турцыя, Грэцыя), а таксама работы Ю.М. Цярэнцьевай "Дуновение с Востока" і "Времена года – времена жизни" ("Весенняя радуга", "Во саду ли, в огороде…", "Очарование осени", "Мудрость зимы"). Прывітальнае слова з нагоды адкрыцця выставы прагучала ад намесніка дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце філалагічнага факультэта дацэнта Хмяльніцкага М.М, а д.ф.н. Казакова І.В. расказала пра асаблівасці традыцыйных жаночых касцюмаў у розных народаў свету. Гасцей выставы віталі фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (праграма "Гуканне вясны"), а таксама "жывыя лялькі" – студэнткі з Беларусі, Турцыі, Туркменістана, Кітая (Чжао Сяосюй (руская філалогія), Гульшэдава Джаміля, Тайырава Зульфія (англійская філалогія), Худайбердыева Бібінур, Рахмедава Алтын, Джумаева Нурана (руская філалогія). У рамках мерапрыемства прайшоў майстар-клас па вырабе абрадавых лялек (майстар Цыбанава І.Я.).

     

     

     


 

• красавік, 2013

30.04–04.05.2013. у фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі прайшла традыцыйная выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі". Падчас адкрыцця гасцей выставы вітаў дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда. А д.ф.н. Казакова І.В. расказала пра гісторыю Вялікадня і традыцыі яго святкавання ў розных народаў свету, пра сімволіку велікоднага яйка, а таксама пра гісторыю стварэння і распаўсюджання велікодных паштовак. На выставе былі прадстаўлены экспанаты з фондаў кабінета-музея; экспанаты з уласных калекцый прафесара І.В. Казаковай і члена Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Ю.М. Цярэнцьевай (а таксама крыжы, выкананыя ў тэхніцы фрывалітэ); экспанаты з адзінага ў свеце Музея пісанак (г. Каламыя, Украіна); драўляныя пісанкі з майстэрні Свята-Елісавецінскага манастыра; кампазіцыі з прыроднага матэрыялу, а таксама фетру і акрылу "Кураняткі" (майстар В.К. Лаўрэнава); беларускія пісанкі – аўтарскія работы В.К. Карагіна. Наведвальнікі мелі магчымасць убачыць драўляныя, керамічныя, фарфоравыя, каменныя (онікс, абсідыян, яшма, змеявік), бурштынавыя, шкляныя яйкі; яйкі, упрыгожаныя бісерам, вышыўкай, аплікацыямі, карункамі ў тэхніцы фрывалітэ; яйка, упрыгожанае выцінанкай (майстар М.А. Апанасенка); дэкупаж (работы А. Корзунавай) і пап’е-машэ; традыцыйныя "пісанкі", "крашанкі", "крапанкі"; яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш. У экспазіцыі -- экспанаты з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Галандыі, Грэцыі, Кітая і інш. Госці выставы маглі азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея "Праваслаўныя абразы Маці Боскай на Беларусі", а таксама тэматычнай літаратурай, напрыклад, убачыць факсімільнае выданне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517–1519 гадах.

     

   


 

• кастрычнік, 2013

Выстава кніг, прысвечаная юбілею д.ф.н., прафесара Шамякінай Т.І.

     


 

• кастрычнік--лістапад, 2013

Выстава кніг, прысвечаная юбілею к.ф.н., дацэнта Навумовіча У.А.

     


 

• снежань, 2013

Выстава кніг, прысвечаная юбілею д.ф.н., прафесара Сіньковай Л.Д.

     


 

• сакавік, 2014

4 сакавіка 2014 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё творчай выставы "Прыгажосць сваімі рукамі". Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены вырабы членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Мікаэлян Таццяны Вітальеўны (валянне з воўны, упрыгожванні з натуральных камянёў, скуры), Платуновай Святланы Мікалаеўны (пано "Наша Беларусь", "Зара-Зарніца" і "Фантазія", сумачкі, сурвэткі, абрусы, упрыгожванні -- ласкутная тэхніка), Манахавай Людмілы Міхайлаўны (абрусы, сумачкі, шапачкі, міценкі -- вязанне кручком, сурвэткі, брошкі -- фрывалітэ); майстроў народнай творчасці Мікалуцкай Алы Паўлаўны (сурвэткі, шалікі, каўнерыкі, хустачкі, кветкі -- выпальванне па тканіне), Журун Тамары Паўлаўны (капелюшы, вяночкі -- саломапляценне); члена грамадскага аб'яднання "Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын" Цярэнцьевай Юліі Мікалаеўны (пано "Восеньскія летуценні", "Роздум", упрыгожванні з бісера, натуральных камянёў, каўняры і гальштукі ў тэхніцы фрывалітэ); а таксама майстроў Буцэнка Ніны Цімафееўны (вышыўка крыжыкам, гладдзю), Апанасенка Марыі Алегаўны (пласкасная фларыстыка, фрывалітэ, арыгамі, графічныя выявы з нітак), Трахімец Алены Сяргееўны (дэкаратыўная бутэлька), Кавальчук Алены Сцяпанаўны (вышыўка крыжыкам), Лахоўскай Анжалікі Анатольеўны (цацка -- валянне з воўны), Цыбанавай Інэсы Ягораўны (шалік, цацкі, брошкі -- валянне з воўны), выкладчыкаў і супрацоўнікаў філалагічнага факультэта Бельскай Таццяны Віктараўны (дэкаратыўная бутэлька), Перабаскінай Валянціны Мікалаеўны (дэкаратыўныя бутэлькі -- дэкупаж), Біруля Кацярыны (вышыўка крыжыкам), супрацоўніка бібліятэкі БАТУ Каранкевіч Надзеі (вышыўка крыжыкам), выпускнікоў гістарычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін Казаковай Валерыі (вышыўка крыжыкам), Майі Вадзьйя (валянне з воўны). У рамках выставы таксама прайшло мерапрыемства "Сяброўскі карагод", у якім прынялі ўдзел фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (з песнямі "Ой, чэрочка-пташэчка", "Юр'я", "Дзеўкі" і інш.), стажоры з Харбіна (з песнямі пра мару і каханне), а таксама студэнт 3-га курса аддзялення "ўсходняя філалогія" Аляксандр Фамін (верш пра вясну на кітайскай мове), суіскальнік 2-га года навучання Чжан Хуншань (верш М. Багдановіча "Перад паводкай").

     

     

     

таксама глядзіце на сайце філалагічнага факультэта


 

• красавік, 2014

14 красавіка 2014 года ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі прайшло адкрыццё выставы "Духоўная кніга", на якой была прадстаўлена праваслаўная і каталіцкая літаратура на рускай і беларускай мовах, у тым ліку выданні Бібліі розных часоў - ад Бібліі Ф. Скарыны да выданняў XXI ст. На адкрыцці выступілі: аўтар ідэі і арганізатар выставы д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова; член Беларускай біблейская камісіі, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур І.А. Чарота; намеснікі дэкана, к.ф.н., дацэнты М.М. Хмяльніцкі і П.І. Навойчык; д.ф.н., дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая; к.ф.н., дацэнты У.А. Навумовіч і А.Л. Верабей. Адкрыццё праходзіла з удзелам студэнтаў І курса спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія". Выстава была асвечана ў СМІ: www.ont.by, www.belta.by, www.belapan.by, minsknews.by, www.zviazda.by, канал "Культура" (праграма "Навіны") і "Першы нацыянальны канал" (праграма "Літаратурны калейдаскоп") Беларускага радыё.

   

     

     


 
2006--2014 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ