Сакавік, 2008
Кабінет-музей беларускай народнай культуры, Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Беларусі, Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі сумесна арганізавалі выставу "Вясна-2008", адкрыццё якой адбылося 18 сакавіка (аўторак) у 12.45 у аўд. 62 філалагічнага факультэта. На выставе былі прадстаўлены ўпрыгожванні з бісера, са скуры і камянёў, у тэхніцы фрывалітэ, карціны, вышытыя бісерам і вырабленыя з пуху раслін, вышыўкі і выцінанкі. У выставе прынялі ўдзел майстры Ю.М. Цярэнцьева, Л.М. Манахава, М.А. Апанасенка, Т.В. Мікаэлян, С.А. Лях, Н.В. Гамаюнава, Г. Серэхан. Выстава працавала з 18 па 20 сакавіка.