красавік, 2009
14.04–17.04.2009. прайшла выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі", на якой быў прадстаўлены сімвал галоўнага хрысціянскага свята, выраблены ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: каменныя, фарфоравыя, драўляныя яйкі, крашанкі, пісанкі, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш. У рамках выставы наведвальнікі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея "Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі".