снежань, 2010
07.12–10.12.2010. прайшла выстава "Калядная казка" (сумесна з майстрамі з БДУ культуры і мастацтваў (А.Г. Міцкевіч, А.В. Шаціла, Н.А. Аждзер), Садружнасці дзелавых і творчых жанчын (Ю.М. Цярэнцьева, М.А. Апанасенка), супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта (В. Возерава, Г. Чарухіна, Г. Шваба, Д. Чачко)). На выставе былі прадстаўлены жаночыя ўпрыгожванні, шалікі, прадметы інтэр'ера, цацкі і лялькі, выкананыя ў тэхніках гілляшыравання, арыгамі, фрывалітэ, бісерапляцення, валяння з воўны і інш. На адкрыцці выставы навуковы і мастацкі кіраўнік кабінета-музея д.ф.н. І.В. Казакова распавяла пра славянскія традыцыі святкавання Каляд і сімвалы надыходзячага года згодна з усходнім календаром, а таксама правяла віктарыну па матэрыялах вучэбнага курса "Славянская міфалогія" і дапаможніка загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры праф. Т.І. Шамякінай "Китайский традиционный календарь и славянские мифологические параллели". Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы вітаў гурт "Багач" праграмай "Мы Калядам заўжды рады!".