сакавік, 2013
05.03–07.03.2013. у фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі прайшла выстава "Жанчыны свету ў нацыянальным адзенні", на якой былі прадстаўлены лялькі (большасць з якіх – экспанаты з уласнай калекцыі прафесара І.В. Казаковай) з 20 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Польшча, Літва, Чэхія, Славакія, Аўстрыя, Германія, Грузія, Азербайджан, Мальта, Іспанія, Непал, Паўночная Амерыка, Кітай, Японія, Турцыя, Грэцыя), а таксама работы Ю.М. Цярэнцьевай "Дуновение с Востока" і "Времена года – времена жизни" ("Весенняя радуга", "Во саду ли, в огороде…", "Очарование осени", "Мудрость зимы"). Прывітальнае слова з нагоды адкрыцця выставы прагучала ад намесніка дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце філалагічнага факультэта дацэнта Хмяльніцкага М.М, а д.ф.н. Казакова І.В. расказала пра асаблівасці традыцыйных жаночых касцюмаў у розных народаў свету. Гасцей выставы віталі фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (праграма "Гуканне вясны"), а таксама "жывыя лялькі" – студэнткі з Беларусі, Турцыі, Туркменістана, Кітая (Чжао Сяосюй (руская філалогія), Гульшэдава Джаміля, Тайырава Зульфія (англійская філалогія), Худайбердыева Бібінур, Рахмедава Алтын, Джумаева Нурана (руская філалогія). У рамках мерапрыемства прайшоў майстар-клас па вырабе абрадавых лялек (майстар Цыбанава І.Я.).