Мерапрыемства
24 мая 2014 г. гурт "Багач" прыняў удзел у патрыятычна-асветніцкай акцыі "Вязынка" (да 75-годдзя філалагічнага факультэта БДУ) з песнямі "Ой, чэрочка-пташэчка...", "Дзеўкі", "Ой, пайду я лугам-лугам...", "Хлопец пашаньку пахае…".
Дата публикации .
24 мая 2014 г. гурт "Багач" прыняў удзел у патрыятычна-асветніцкай акцыі "Вязынка" (да 75-годдзя філалагічнага факультэта БДУ) з песнямі "Ой, чэрочка-пташэчка...", "Дзеўкі", "Ой, пайду я лугам-лугам...", "Хлопец пашаньку пахае…".
Дата публикации .
Выказваем шчырую падзяку супрацоўніцы філалагічнага факультэта Перабаскінай Валянціне Мікалаеўне за папаўненне фондаў кабінета-музея.
Дата публикации .
14 красавіка 2014 года ў фальклорна-этнаграфічным кабінеце-музеі прайшло адкрыццё выставы "Духоўная кніга", на якой была прадстаўлена праваслаўная і каталіцкая літаратура на рускай і беларускай мовах, у тым ліку выданні Бібліі розных часоў - ад Бібліі Ф. Скарыны (факсімільнае выданне) да выданняў XXI ст. На адкрыцці выступілі: аўтар ідэі і арганізатар выставы д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова; член Беларускай біблейская камісіі, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур І.А. Чарота; намеснікі дэкана, к.ф.н., дацэнты М.М. Хмяльніцкі і П.І. Навойчык; д.ф.н., дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая; к.ф.н., дацэнты У.А. Навумовіч і А.Л. Верабей. Адкрыццё праходзіла з удзелам студэнтаў І курса спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія". Выстава была асвечана ў СМІ: www.ont.by, www.belta.by, www.belapan.by, minsknews.by, www.zviazda.by, канал "Культура" (праграма "Навіны") і "Першы нацыянальны канал" (праграма "Літаратурны калейдаскоп") Беларускага радыё.
Дата публикации .
1 красавіка 2014 года фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" вітаў традыцыйнымі беларускімі песнямі пераможцаў літаратурнага конкурса "Славянскі калейдаскоп", прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка). Калектыў і мастацкі кіраўнік д.ф.н. Казакова І.В. былі адзначаны Падзякамі за плённае супрацоўніцтва і творчыя дасягненні ў справе выхавання студэнцкай моладзі.
Дата публикации .
4 сакавіка 2014 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё творчай выставы "Прыгажосць сваімі рукамі". Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены вырабы членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Мікаэлян Таццяны Вітальеўны (валянне з воўны, упрыгожванні з натуральных камянёў, скуры), Платуновай Святланы Мікалаеўны (пано "Наша Беларусь", "Зара-Зарніца" і "Фантазія", сумачкі, сурвэткі, абрусы, упрыгожванні -- ласкутная тэхніка), Манахавай Людмілы Міхайлаўны (абрусы, сумачкі, шапачкі, міценкі -- вязанне кручком, сурвэткі, брошкі -- фрывалітэ); майстроў народнай творчасці Мікалуцкай Алы Паўлаўны(сурвэткі, шалікі, каўнерыкі, хустачкі, кветкі -- выпальванне па тканіне), Журун Тамары Паўлаўны (капелюшы, вяночкі -- саломапляценне); члена грамадскага аб'яднання "Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын" Цярэнцьевай Юліі Мікалаеўны (пано "Восеньскія летуценні", "Роздум", упрыгожванні з бісера, натуральных камянёў, каўняры і гальштукі ў тэхніцы фрывалітэ); а таксама майстроў Буцэнка Ніны Цімафееўны (вышыўка крыжыкам, гладдзю), Апанасенка Марыі Алегаўны (пласкасная фларыстыка, фрывалітэ, арыгамі, графічныя выявы з нітак), Трахімец Алены Сяргееўны (дэкаратыўная бутэлька), Кавальчук Алены Сцяпанаўны (вышыўка крыжыкам), Лахоўскай Анжалікі Анатольеўны (цацка -- валянне з воўны), Цыбанавай Інэсы Ягораўны (шалік, цацкі, брошкі -- валянне з воўны), выкладчыкаў і супрацоўнікаў філалагічнага факультэта Бельскай Таццяны Віктараўны (дэкаратыўная бутэлька), Перабаскінай Валянціны Мікалаеўны (дэкаратыўныя бутэлькі -- дэкупаж), Біруля Кацярыны (вышыўка крыжыкам), супрацоўніка бібліятэкі БАТУ Каранкевіч Надзеі (вышыўка крыжыкам), выпускнікоў гістарычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін Казаковай Валерыі (вышыўка крыжыкам), Майі Вадзьйя (валянне з воўны). У рамках выставы таксама прайшло мерапрыемства "Сяброўскі карагод", у якім прынялі ўдзел фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (з песнямі "Ой, чэрочка-пташэчка", "Юр'я", "Дзеўкі" і інш.), стажоры з Харбіна (з песнямі пра мару і каханне), а таксама студэнт 3-га курса аддзялення "ўсходняя філалогія" Аляксандр Фамін (верш пра вясну на кітайскай мове), суіскальнік 2-га года навучання Чжан Хуншань (верш М. Багдановіча "Перад паводкай").
Дата публикации .
21 лютага 2014 года фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" вітаў традыцыйнымі беларускімі песнямі ўдзельнікаў мерапрыемства Тыдзень беларускай мовы.