Мерапрыемства
17 снежня 2013 года на філалагічным факультэце ўрачыста прайшло традыцыйнае мерапрыемства "Мы Калядам заўжды рады!". Фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (у склад якога цяпер уваходзяць і беларускія, і кітайскія студэнты і аспіранты) віншаваў дэканат, выкладчыкаў і студэнтаў з надыходам Каляд і Новага года. Мерапрыемства атрымала шырокі рэзананс у СМІ Беларусі.
Палюбіла БДУ // Так, што проста не магу. // Самы лепшы -- наш філфак! // Хай заўсёды будзе так.
Мы Калядам заўжды рады! // Эй, Калядачкі, да нас! // На філфаку наша свята // Будзе проста супер-клас.
Дзеўкі спрэчкі завялі: // Чый дэкан найлепшы? // Але што тут гаварыць? // Іван Сямёныч -- першы!
На філфаку дзевак шмат. // І ўсе закаханыя. // Толькі хлопцаў мала тут. // І ўсе збалаваныя!
Ёсць кітайцы, туркі ёсць, // Але не ўлюблюся. // Калі замуж я пайду -- // Дык за беларуса!
На філфаку мы гасцям // Усе заўсёды рады. // Трэба фізікаў зазваць // К дзеўкам на Каляды!
Калядую, калядую // Ды залікі блізка чую. // Пачастункаў мала мне! // У залікоўку лепей мне!!!