Мерапрыемства
27 верасня 2012 г. гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі канферэнцыі "Мова – Літаратура – Культура", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Дата публикации .
27 верасня 2012 г. гурт "Багач" выступіў перад удзельнікамі канферэнцыі "Мова – Літаратура – Культура", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Дата публикации .
12 мая 2012 г. творчыя гурты "Багач" і "Летуценнік", якія дзейнічаюць на базе кабінета-музея беларускай культуры, прынялі ўдзел у агульнаўніверсітэцкім мерапрыемстве "Вязынка", прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Увазе гледачоў быў прадстаўлены ўрывак з п'есы "Паўлінка", а таксама песні на вершы Я. Купалы "Жалейка" і "Песня і казка".
Дата публикации .
3 мая 2012 г. гурт "Багач" прыняў удзел у "Беларуска-кітайскім вечары", на якім прадставіў беларускія народныя песні.
Дата публикации .
З 9 па 17 красавіка 2012 г. у кабінеце-музеі праходзіла традыцыйная выстава "Велікодныя яйкі". Падчас яе прэзентацыі д.ф.н. прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова, якая з’яўляецца заснавальнікам і навуковым кіраўніком кабінета-музея, расказала пра гісторыю Вялікадня і традыцыі яго святкавання ў розных народаў свету, а таксама пра велікодныя яйкі як галоўны сімвал аднаго з самых вялікіх хрысціянскіх свят. У экспазіцыі былі прадстаўлены экспанаты з фондаў фальклорна-этнаграфічнага кабінета-музея беларускай культуры; драўляныя пісанкі з майстэрні Свята-Елісавецінскага манастыра; экспанаты з уласных калекцый прафесара І.В. Казаковай, выкладчыцы С.В. Шамякінай, члена Садружнасці дзелавых і творчых жанчын Ю.М. Цярэнцьевай; экспанаты з адзінага ў свеце Музея пісанак (знаходзіцца ва Украіне, у горадзе Каламыя); крыжы, выкананыя ў тэхніцы фрывалітэ Ю.М. Цярэнцьевай; кампазіцыя з фетру і акрылу “Кураняткі” (майстар -- В.К. Лаўрэнава). Наведвальнікі мелі магчымасць убачыць драўляныя, фарфоравыя, каменныя, керамічныя, шкляныя, васкавыя, папяровыя і іншыя велікодныя яйкі. У экспазіцыі -- больш як 100 экспанатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Кітая, Чэхіі, Германіі, Грэцыі, Егіпта і Галандыі. Госці філфака маглі азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея “Праваслаўныя абразы Маці Боскай на Беларусі”, а таксама мелі магчымасць убачыць факсімільнае выданне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517–1519 гадах. За час працы выставу наведалі звыш 200 чалавек. Сярод іх – студэнты і выкладчыкі з розных факультэтаў БДУ, а таксама жыхары горада Мінска (бацькі і дзеці, школьнікі і пенсіянеры, супрацоўнікі Беларускай чыгункі, гандлёвага дома “На Нямізе” і інш.). Таксама 10 красавіка выставу наведалі ўдзельнікі круглага стала "Беларуска-кітайскі культурны дыялог", а 17 красавіка -- удзельнікі творчага семінара "Ясны позірк Ефрасінні праз стагоддзі", які быў наладжаны кафедрай гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта сумесна з Фундаментальнай бібліятэкай БДУ і Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ ў рамках праекту, прысвечанага Году кнігі і 910-годдзю з дня нараджэння беларускай асветніцы, Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Выстава была шырока асвечана ў сродках масавай інфармацыі: тэлеканалы “Беларусь-1”, АНТ, СТБ; радыё “Першы нацыянальны канал”, “Сталіца”, “Беларусь”; газета “Літаратура і мастацтва”; БелТА, партал TUT.BY-ТВ.
Дата публикации .
12 красавіка 2012 г. гурт "Багач" прыняў удзел у "Беларускай вечарыне - 5" (прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння П. Багрыма), на якой прадставіў песню "У месяцы верасні ...".
Дата публикации .
24 сакавіка 2012 г. гурт "Багач" прадставіў творчае жыццё філалагічнага факультэта на агульнаўніверсітэцкім мерапрыемстве "Фестываль факультэтаў".