Канферэнцыя
1 лістапада 2007 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (кір. – д.ф.н. І.В. Казакова) вітаў на пленарным пасяджэнні ўдзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай", прысвечанай 125-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікі канферэнцыі таксама наведалі кабінет-музей.