1 красавіка
Жадаем вясёлай усмешкі і добрага настрою!
Цікава ведаць:
Для праваслаўных людзей спрадвеку днём усіх закаханых, святам шчасця і шлюбу лічыцца 8 ліпеня (25 чэрвеня па старому стылю) -- дзень святых Пятра і Фяўроніі.
У горадзе Гомелі ў парку ёсць унікальнае дрэва гінгка, якое лічыцца дрэвам кахання. Усе закаханыя пакідаюць у святочны дзень там каляровыя стужкі на шчасце.
* * *
Дзе ні йду я, з сабою ўвесь час размаўляю,
На людзях жа, свой плач прыглушыўшы, маўчу,
Сэрца б'ецца бязладна, і іскры ўваччу,
Пра здароўе маё ўсюды шмат хто пытае.
Ці глядзіць падазрона: мо з глузду з'язджае?
Цэлы дзень так блукаю, за сонцам сачу:
Як ратунку, чакаю я ночы -- хачу
Ў сне забыцца, ды сон ад мяне ўцякае.
Я зрываюся з ложка, бягу стрымгалоў
Куды вочы глядзяць, я ў агні палымнею,
Тваю жорсткасць кляну цэлай лаваю слоў.
Ды цябе толькі ўбачу -- раптоўна нямею,
Астываю, раблюся спакойным ізноў,
А пасля зноў гару я і ... зноў камянею.
А. Міцкевіч
Мы ўдвух — дзве зоркі ў Сусвеце —
Дзве таямніцы ў гэтым свеце
Між незавершаным і вечным,
Між недасяжным і часовым,
Між неакрэсленым і ясным
У бяздонні мараў і жаданняў.
Ды ў нас — зямныя парыванні:
На вуснах — хмельны водар кветак,
Ды лучнасць рук і лучнасць сэрцаў,
І лучнасць цел — пяшчоты хвалі...
Мы зорку новую запалім.
С. Нефідовіч
(паэт, краязнаўца, выпускнік філфака БДУ)